Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З дзеясловам прыймя заўсёды злучаецца ў вадно непадзе́льнае слова: дагнаць, прамяніць, перакінуць, падыйсьці, прыдумаць, засумаваць, падгадаваць, наляце́ць, абхапіць, згаварыцца, сьцягнуць, узыйсьці, успомніць, разагнаць, раздаць, расказаць, выдумаць, пераняць, сустрэць і г. д.

Так сама з прыслоўем: запраўды, пазале́тась, зараз, напаве́р, уздоўж, спадысподу, даволі, паасобку, потым і г. д.

§ 88. Задачка. 1) Напішы прыклады на тыя прыйме́ньні, што ня ўжываюцца асобна (уз-, раз- і г. д.).

2) Напішы такія іме́ньні, што зложаны з прыйме́ньнямі: за, да, уз, раз, без, з, прад, су, пра, на, ад, вы, пад, аб (засаўка, успамін і г. д.).



Злуч.

§ 89. Злуч злучае розныя словы ў думцы або розныя думкі: былі у іх сын і дачка; ня ме́й сто валоў, а ме́й сто другоў.

Вось найчасьце́й ужываныя злучы: і, а, але, жа, абы, або, альбо, аж, ажно, ані, адно, няхай, хай, бо, да, ды, дык, аднолька-ж, навет, хіба, ці, няўжо, чымся, прынамся, хоць, хаця, такі (ткі), калі, каб, чаго, чаму, таму, нашто, зашто, затое, затым, быццам, не, ні і шмат іншых.

Як можна бачыць у значэньні злучоў часта ўжываецца займя — што, чаго, чаму, такі і інш., часамі з прыйме́нь­нямі — зашто, затое, нашто, натое і інш.

Некаторыя злучы выводзяцца з дзеясловаў: бадай (багдай — бог дай), быццам (ад „быць“), хай, няхай, хоць, хаця і інш.

У значэньні злуча могуць ужывацца так сама прыслоўі: калі, аднолька, прынамся і інш.

Задачка. Падчыркнуць злучы:

Пуста ў лузе, толькі стагі парыжэўшыя стаяць, ды шпакі каля дарогі цэлы дзе́нь адно крычаць. Бачыш, быццам чалаве́к, ве́кам малады. Жніво ярнае — гэта ўжо восень і, як той кажа, работак восем. А як надойдзе ўжо Пакрова, то не нае́сца у полі карова, бо ўжо золкі ве́трык паве́е, трава пажоўкне і па-