Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

удаўжкі, ушыркі, увышкі, уве́лькі, насустрэчу, наўзавады, нацямкі, нацянькі і інш. — усё гэта формы назоўнага і вінав. склону.

2) сёлета, сёньня, (сяго-дня), учора, заўтра, зраньня, змалку, здалёку, дагары, звонку і інш. — формы родн. склону.

3) памале́ньку, пабеларуску і інш. — формы дав. склону.

4) разам, часам, сілком, кумілем, пехатой і інш. — фор­мы твор. склону.

5) балазе́, годзе, запраўды, наадзіноцы, потым, уле́тку, узімку, папацёмку, паасобку, напотым, уваччу, вонках і інш. — формы ме́снага склону.

Прыслоўі ад дзеясловаў: няма, нямаш (ня мае, ня маеш), загадзя, наўмысьля, адумысьля, спакваля (пачакаўшы), мусіць, відаць, можа, дзякуй, маўляў і інш.

Шмат прыслоўяў мае свае́ асобныя прыслоўныя канчаткі (ды, -дэю, -ма, -мі, -ль, -лі, -ка, -ку, -кі, -оў, -чы, -ча і інш.): куды, туды, усюды, тады, заўсёды; кудэю, тудэю, сюдэю; кудэма, сюдэма; бягма, ляжма, дарма, тойма; вельмі; адкуль, пакуль, дасюль, скулъ; калі, ніколі: тутака, тамака, тутачка, тамачка, цяе́рака, ёсьцека, нямашака, толькі, колькі, гэталькі, далоўкі; дамоўкі; далоў, дамоў; надоячы; апрача, абе́руч, насустрэч, не́калісь, дзе́сь, калісь, не́калісьці, дзе́сьці, калісьці; паадноўчы, двойчы, тройчы і шмат інш.

§ 84. Некаторыя прыслоўі маюць ступе́ні прыраўнаваньня і зьмяняюцца так, як прыме́ты, ад якіх яны выводзяцца: зялёна, зеляне́й, найзеляне́й.

Вось прыслоўі, што маюць няправільныя ступе́ні прыраўнаваньня:

добра — ле́пш, ляпе́й; найле́пш, найляпѐй;

блага — горш, гарэй; найгорш, найгарэй;

многа, шмат — больш, бале́й; найбольш, найбале́й;

мала — ме́нш, ме́ней; найме́нш, найме́ней.

§ 85. Задачка. Перапішы і падзялі вышэй пералічаныя прыслоўі (§ 83) на ме́сныя, часоўныя і г. д.