Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жну, цягну, бяруся, тачу, лаўлю, гарую, цягаю, сушуся, валакуся, таўку, мушу, люблю, сяджу, бягу, магу, даю (даіць), даю (даваць), гнаю, гаю, строюся, крою, паю, пяю, мыюся, крыю, выю, шыю, лію, вію, б’ю, п’ю, гавару, варуся.

2. Праспрагай у будучым часе:

Пісаць, караць, гудзе́ць, гутарыць, зваць; перамяніць гэтыя дзеясловы так, каб можна было ад іх стварыць будучы просты (напісаць — налішу і г. д.).

3. Праспрагай у прошлым часе:

Нясьці, вязьці, плясьці, ісьці, сячы, таўчы, пячыся, кусацца, мѐць.

4. Напішы гэтыя дзеясловы ў умоуным ладзе.

5. Напішы ў загадным ладзе:

Хваліцца, калоць, сушыцца, браць, памагаць, валачы, даць, мѐць, біцца, піць, кінуць, кале́чыць, прамовіць, сароміцца.



Прыслоўе.

§ 82. Прыслоўе ёсьць нязьме́нная часьціна мовы, што азначае розныя акалічнасьці: ме́йсца, часу, прычыны, спосабу дзе́яньня.

Паводлуг гэтага прыслоўі дзе́ляцца на прыслоўі:

ме́йсца (на пытаньне — гдзе́?): там, туды, адтуль, адкуль, гэтта, гэнам, вун, блізка і інш.
часу (на пытаньне — калі?): цяпе́рака, сёньня, ле́тась, пазаўчора і інш.
прычыны (на пытаньне — чаму?): таму, чаму і інш.
спосабу дзе́яньня (на пытаньне — як?): добра, хутка, глыбака, вельмі, дужа і інш.

§ 83. Большасьць прыслоўяў — гэта акасьцяне́ўшыя формы зьме́нных часьце́й мовы: імя, прыме́ты, займя, чысла, дзеяслова.

Вось некаторыя прыслоўі ад розных склонаў:

1) добра, борзда, сьцюдзена і г. д., вось, як, так, колькі, толькі, не́льга, ле́тась, зараз, упе́рад, назад, уздоўж, удоўж,