Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзеяслоўнае імя скланяецца так сама, як і кожнае дру­гое імя: стварэньня, стварэньню і г. д.

Дзеяслоўная прыме́та мае рады і скланяецца як прыме́та: чытаючы, чытаючая, чытаючае, чытаючага, чытаючаму і г. д. Але побач з гэтым яна мае часы, як дзеяслоў: цяпе́­рашні (чытаючы, ая, ае) і прошлы (чытаўшы, ая, ае; чытаны, ая, ае).

Увага. Формы на — учы, — ючы — ушы больш старасьве́цкія і кніжныя. У жывой мове ня скажуць, напр., „ад чытаючага чалаве́ка можна шмат вымагаць“, але „ад чалаве́ка, што чытае, можна шмат вымагаць“. У жывой мове скланяюцца толькі формы дзеяслоўнае прымѐты на — ены і — ты: зроблены, зробленага, зробленаму і г. д.; біты, бітага, бітаму і г. д.; бітая, бітае, бітай і г. д.

Дзеяслоўнае прыслоўе мае два часы — цяпе́рашні (чытаю­чы, лётаючы, пішучы, ходзячы, робячы) і прошлы (чытаўшы, лётаўшы, пісаўшы, хадзіўшы, робіўшы). Дзеяслоўнае пры­слоўе не скланяецца і не спрагаецца[1].

§ 80. Дзеясловы есьці, даць, быць маюць асобнае спражэньне.

Лік адзіночны.

Лік множны.

1 ас. е́м дам ямо[2] дамо
2 ас. ясі дасі ясьцё дасьцё
3 ас. е́сьць дасьць ядуць дадуць

„Ем“ — гэта цяпе́рашні час, „дам“ — будучы час.

„Быць“ мае у цяпе́р. часе толькі форму 3-е асобы адзін. ліку: ёсьць (або кароткае — ё). Будучы час: буду, будзеш, будзе і г. д.

Загадны лад: е́ж, дай, будзь; хай е́сьць, хай дасьць, хай будзе; е́жма, дайма, будзьма; е́жце, дайце, будзьце; хай ядуць, дадуць, будуць.

Другія формы складаюцца звычайна.

§ 81. Задачка 1. Праспрагай у цяпе́рашнім часе і аддзялі рыскаю асабовыя канчаткі дзеясловаў:

  1. З чаго і падобна да прыслоўя.
  2. Побач з формамі ямо, дамо, ясьцё, дасьцё, маем — ядзём, дадзём, ядзіцё, дадзіцё.