Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

| colspan="2"|

ІV Лік адзіночны.

|

Лік множны.

|- | 1 ас. | — | кіньмае́жма |- | 2 ас. | кінье́ж | кіньцее́жце |- | 3 ас. | хай кінехай е́сьць | хай кінуцьхай ядуць |}

Другая асоба адзіночнага ліку мае канчаткі:

I. і, ы пад націскам — нясі, хвалі, калі, мані, мялі, сушы, бяры, памажы, валачы і інш.

II. і не пад націскам — вымі, бразьні, пісьні і інш.

III. й пасьля галоснага — дай, гуляй, ме́й, чуй, стой, крый, мый, шый і інш. (формы лі, ві, бі, пі заме́ста лій, вій, бій, пій).

IV. Зычны мягкі і ацьвярдзе́ўшы — кінь, сядзь, ле́зь, е́ж, рэж, кале́ч, скоч, роб, прамоў, саромся і інш.

Калі да гэтых формаў даставім канчатак — ма (або м), то дастанем 1-ю асобу мн. ліку; калі даставім — це, то дастанем 2-ую асобу мн. ліку. Пры гэтым у дзеясловах, як нясі, бяры (бач I), бразьні (бач II) трэба зьмяніць і на е, ы на э: нясі, нясе́ма, нясѐце; бяры, бярэма, бярэце; бразьні, бразьнем (ма), бразьнеце і г. д.

Трэцяя асоба складаецца з хай або няхай і трэцяе асобы цяпѐр. часу: хай ён кажа, хай яны кажуць.

§ 77. Умоўны лад дастанем, прыставіўшы частку бы або б да прошлага часу: я пашоў-бы, зробіў-бы, прынёс-бы і г. д.

§ 78. Некаторыя дзеясловы зрастаюцца з зваротным займе́ньнем — ся: мыцца (мыць - ся), вучыцца (вучыць - ся) і інш. Пры спражэньні займя дадае́цца да слова: мыюся, мыешся і г. д. Толькі ў 3 асобе канчатак ць-ся зьліваецца ў цца[1]: ён мыецца, яны мыюцца.

§ 79. Ад дзеяслова можна вывесьці другія часьціны мовы: дзеяслоўнае імя (стварыць — стварэньне), дзеяслоўную прыме́ту (чытаць — чытаючы (й), чытаючая, чытаючае; чытаўшы (й), чытаўшая, чытаўшае; чытаны, чытаная, чытанае) і дзеяслоўнае прыслоўе (сяджу чытаючы, прыду прачытаўшы).

  1. Калі перад — ца стаіць зычны, то пішацца адно ц: здасца, ад’е́сца і г. д.