Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

| colspan="3" |

Адзіночны лік.

|- | Н. В. К. | 5.жыцьц-ё | 6.пол-е |- | Род. | жыцьц-я | пол-я |- | Дав. | жыцьц-ю | пол-ю |- | Тв. | жыцьц-ём | пол-ем |- | Ме́с. | жыцьц-і | пол-і |-

| colspan="3" |

Множны лік.

|- | Н. В. К. | .. | пал-і |- | Род. | .. | пал-ёў |- | Дав. | .. | пал-ём |- | Тв. | .. | пал-ямі |- | Ме́с. | .. | пал-ёх |}

|}


§ 27. Увагі аб канчатках.

1) Месны склон адз. л. мае чатыры канчаткі: е, і, ы, у, якія ўжываюцца так, як у іме́ньнях мужчынскага роду, напр.:

a) у сяле́, пры вакне́, у гумне́, на сукне́, аб пісьме́ і г. д. (канчатак е пад націскам).

на се́не, у ле́це, на це́ле, у слове, на не́бе, на пале́не і г. д. (канчатак не пад націскам).

b) аб дабры, на плячы, пры гумянцы, на моры, у горы, пры вогнішчы, на сэрцы, на ваконцы, на сонцы і г. д.

c) іме́ньні на к перад канчаткам маюць у: ве́ка — аб ве́ку, вока — аб воку.

d) у лахмацьці, у жыцьці, на гальлі, у чытаньні, пры здарэньні, на полі і г. д.

Задачка. Вывесьці правіла, калі ўжываецца які канчатак.

2) Назоўны склон мн. ліку мае канчаткі і, ы: гумны, палі, азёры, здарэньні і г. д.

3) Родны склон мн. л. можа ўжывацца або з канчаткам оў (аў) або без канчатку: вядзёр — вёдраў, красён — кроснаў, пле́ч—пле́чау і г. д.

4) Трэба заўважыць розьніцу ў націску: сяло — сёлы, вядро — вёдры, вакно — вокны; але — два, тры, чатыры сялы, вядры, вакны і г. д.

5) Слова ярмо ў множным ліку мае ёрмы (але — два, тры, чатыры ярмы).

§ 28. Вока і вуха скланяюцца гэтак: вока, вока, воку, вокам, на воку; вочы, вачэй, вачом, вачмі, аб вачох; вуха, вухам, у вусе; вушы, вушэй, вушом, вушмі, аб вушох.