Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 29. Словы з устаўкаю эн, ат, эс. Сюды прынале́жаць: 1) іме́ньні на мя: імя, плямя, це́мя, рамя, стрэмя і 2) гэткія як цяля, парася, зярня, ваўчаня, княжа і іншыя[1].

Адзіночны лік.

Н. В. К.

імя

ягня, ягнё
Род. іме́ньня, імя ягняці
Дав. іме́ньню, імю ягняці
Тв. іме́ньнем, імем ягнём
Ме́с. іме́ньні, імі ягняці

Множны лік.

Н. В. К. іме́ньні ягняты
Род. іме́ньняў ягнят,-аў
Дав. іме́ньням ягнятам
Тв. іме́ньнямі ягнятамі
Ме́с. іме́ньнях ягнятах

Устаўку эс знаходзім у множным ліку слова кола — калёсы[2] ды не́ба — нябёсы.

Задачка. 1) Праскланяй: плямя, цяля, ваўчаня, княжа. 2) Што значыць колы і што значыць кялёсы?


III. Жаноцкі род.

§ 30.А.Іме́ньні жаноцкага роду на а.

Лік адзіночны.

Наз. 1)галав-а 2)калін-а
Род. галав-ы[3] калін-ы
Дав. галав-е́ калін-е
Він. галав-у калін-у
Тв. галав-ою (ой) калін-аю (ой)
Ме́с. галав-е́ калін-е
  1. Побач з формамі цяля, зярня, ваўчаня, княжа можна ўжываць формы на о (ё) і нё: цялё, парасё, зарнё, ваўчанё, княжо і іншыя.
  2. Множны лік ад кола: калёсы зьмяніў сваё значэньне і значыць павозка.
  3. Гэткія формы, як галавэ, зарэ, зямле́, ужываюцца дужа рэдка.