Гэта старонка не была вычытаная
3) Адкажы, у якім склоне зроблены вынятак з-пад аканьня.
4) Успомні з пе́сьняў, казкаў ці прыказкаў якія-колечы іме́ньні ў клічным склоне.
ІІ. Ніякі род.
§ 26. Іме́ньні на о (не пад націскам — а).
Склане́ньне слоў на о падобнае да мужчынскага роду.
Тры склоны — назоўны, вінавальны і клічны заўсёды аднолькавы (дзеля гэтага пішам іх у адным радку: Н. В. К.).
Прыклады.
| Н. В. К. | 1)сял-о | 2)пале́н-а |
| Род. | сял-а | пале́н-а |
| Дав. | сял-у | пале́н-у |
| Тв. | сял-ом | палѐн-ам |
| Ме́с. | сял-е́ | пале́н-е |
| Н. В. К. | сёл-ы | палѐн-ы |
| Род. | сёл-аў | палѐн-аў |
| Дав. | сёл-ам | пале́н-ам |
| Тв. | сёл-амі | пале́н-амі |
| Ме́с. | сёл-ах | пале́н-ах |
| Н. В. К. | 3)пляч-о | 4)мор-а |
| Род. | пляч-а | мор-а |
| Дав. | пляч-у | мор-у |
| Тв. | пляч-ом | мор-ам |
| Ме́с. | пляч-ы | мор-ы |
| Н. В. К. | пле́ч-ы | мор-ы |
| Род. | пле́ч-аў | мор-аў |
| Дав. | пле́ч-ам | мор-ам |
| Тв. | пле́ч-амі | мор-амі |
| Ме́с. | пле́ч-ах[1] | мор-ах |
- ↑ Можна ўжываць і форму плячмі, плячыма̀, на плячох.