Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3) у назовах ме́сяцаў: студня, марца, красавіка, мая і г. д.

Усе́ іншыя іме́ньні звычайна маюць канчатак у: розуму, болю, жалю, сьме́ху, смутку, грому, роду, міру, абычаю, дару, страху, ве́ку, року, пакою, усходу, заходу, це́ню, (гэты це́нь), плачу, ураджаю, сну, жару, прымусу, люду, народу, краю, бору, ле́су, сьне́гу, лёду, попелу, але́ю, шроту, хвойніку і шмат інш.

Бачым, што ва ўсіх гэтых іме́ньнях націск ня прыходзіцца на у. Толькі ў гэткіх словах, як пясок, тытун, галун, палын, авёс, знаходзім: пяску, тытуну, галуну, палыну, аўсу.

Апрача гэтага — у пад націскам знаходзім яшчэ ў колькі словах: дажджу, агню і часамі чацьвяргу.

2. Ме́сны склон адз. ліку мае чатыры канчаткі: е, і, ы, у.

У іме́ньнях з цьвёрдым зычным перад канчаткам знахо­дзім е: на дубе́, пры стале́, у млыне́, у кажусе́, граць на разе́, у гаросе (канчатак не пад націскам).

Іме́ньні на ж, ш, ч, ц, р заўсёды маюць ы: на дажджы, у кашы, на нажы, у калодзяжы, аб коклюшы, паралюшы, у пла­чы, у бучы, на канцы, на пальцы, на жарабцы, у бары, на тапары і г. д.

3 іме́ньняў на ж, ш, ч, ц, р тыя, што азначаюць асобы, найчасьце́й маюць у: аб купцу, пры Рыгору, Лукашу, аб Марцінке́вічу, аб чужазе́мцу, не́мцу, кітайцу і г. д.

Іме́ньні на — к блізка заўсёды маюць канчатак на у: у Полацку, на баку, аб ваўку, на языку, аб чалаве́ку.

Іме́ньні з мягкім зычным перад канчаткам канчаюцца на і: пры гасьці, цясьці, камяні, кані, салаўі, вераб’і, Дунаі, прыяцелі і г. д.

3. Клічны склон. У значэньні клічнага склону часта ўжываецца назоўны склон: паслухай, братка! паслухайце, браткі! Але клічны склон мае і свае́ асобныя канчаткі — у і е (пасьля цьвёрдага зычнага а):

1) Іване, слаўны пане! попе, браце, сваце, дубе, ле́се, сусе́дзе і г. д.

Бог — Божа, чалаве́к — чалаве́ча, казак — казача, воўк — воўча, гарох — гаросе, гарэх — гарэсе, айце́ц — ойча, купе́ц — купча і інш.

2) Конь — коню, вучыцель — вучыцелю, госьць — госьцю, рай — раю, дабрадзѐю і г. д.; мужу, крыжу, панічу, пісару, бору, явару, братку, галубочку, дзядзьку, дзѐдку, сынку і г. д.

У множным ліку часамі ўжываецца канчатак — ове: панове! сватове! жыдове! і г. д.

Задачка. 1) Праскланяй: чалаве́к, вол, воз, гарод, двор, залом, пісар, раме́нь, зьвѐр, аўторак, це́нь, боль, авёс, верабе́й, сук, гарэх, вораг, бе́раг, але́нь, нож.

2) Напішы, якія ве́даеш словы на а і на у ў родным склоне, апрача тых, што ёсьць у граматыцы.