Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Дав. лас-ю ло́кц-ю кан-ю
Він. як Род. як Наз. як Род.
Тв. лас-ём ло́кц-ем кан-ём
Ме́с. лас-і ло́кц-і кан-і
лік множны.
Наз. лас-і локц-і кон-і
Род. лас-ёў локц-яў кон-яў
Дав. лас-ём локц-ям кон-ям
Він.
як Назоўны
Тв. лас-ямі локц-ямі кон-ямі
Ме́с. лас-ёх локц-ях кон-ях

§ 24. С. іме́ньні на-й скланяюцца так сама:

лік адзіночны.
Наз. верабе́й лой абычай
Род. вераб’-я ло-ю абыча́-ю
Дав. вераб’-ю ло-ю абыча́-ю
Він. як Род.
як Назоўны
Тв. вераб’-ём ло-ем абыча́-ем
Ме́с. вераб’-і ло-і абыча́-і

лік множны.

Наз. вераб’-і абыча́-і
Род. вераб’-ёў абыча-яў
Дав. вераб’-ём абыча̀-ям
Він.
як Назоўны
Тв. вераб’-ямі абыча-ямі
Ме́с. вераб’-ёх абыча-ях

§ 25. Увагі аб розных канчатках.

1. Родны склон адз. ліку мае канчатак у або а, як у цьвёрдым, так і ў мягкім склане́ньні (у мягкім пішацца — ю, я).

Канчатак — а знаходзім:

1) у іме́ньнях, што азначаюць жывыя творы: чалаве́ка, Язэпа, брата, ваўка, вала, злодзея, вераб’я і інш.

2) у іме́ньнях прадме́тных[1], што можна бачыць, лічыць, найбольш, калі націск прыходзіцца на канчатак: грош — граша̀, куст — куста̀, малаток — малатка̀, нож — нажа̀, нос — наса̀, кош — каша̀, коўш—каўша̀, гарнец — гарца і інш.

  1. ад слова прадме́т (рэч.: усе́ тыя іме́ньні, што можам бачыць, лічыць, называюцца прадме́тнымі.