Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ІІ.

Часьціны мовы.

§ 15. Усе́ словы можна падзяліць на 9 радоў або дзевяць часьцінаў мовы:

1. імя 5. дзеяслоў
2. прыме́та 6. прыслоўе
3. чысло 7. прыймя
4. займя 8. злуч
9. кліч.

§ 16. Імя. Да гэтае часьціны мовы нале́жаць усе́ тыя словы, што скланяюцца і маюць адзін з трох радоў: мужчынскі (баран, стол), жаноцкі (аве́чка, лава), ніякі (вакно, дабро).

§ 17. Склане́ньнем называецца зьме́на канчатку слоў у адзіночным і множным ліку ў зале́жнасьці ад розных пытаньняў, напрыклад:

пытаньне лік адзіночны лік множны
1. хто? брат браты
што? стол сталы
2. каго? брата братоў
чаго? стала сталоў
3. каму? брату братом
чаму? сталу сталом
4. каго? брата братоў
што? стол сталы
5. кім? братам братамі
чым? сталом сталамі
6. пры кім? браце братох
пры чым? стале́ сталох
7. Завучы браце! браты!
кажам стале́! сталы!