Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ньнь: здарэньне, сумле́ньне, пытаньне і г. д.
зьзь: з гразьзю, мазьзю, зазьзяць і г. д.
сьсь: каса — касьсё, волас — валосьсе, колас — калосьсе і г. д.
дзьдзь: судзьдзя.
цьць: жыцьцё, багацьце, куцьця і г. д.
жж: збожжа і г. д.
чч: лык — лыччо, сук — суччо, пе́ч — запе́чча, запе́ччу, у ваччу і г. д.
шш: зацішша, каля ушшу, з роскашшу і інш.

Апрача гэтага падвойныя зычныя зьяўляюцца пры тым, як словы склацаюцца: с-сыпаць, ад-даць, бяз-зубы і г. д.

Задачка. Перапішы словы з удваеньнем і дапішы свае́ прыклады.

§ 12. Прыдыханьне. Калі слова пачынаецца з галоснага, то перад ім можа стаяць прыдыханьне в або г: вока, вуха; авёс — гавёс і г. д. Прыдыханьне сустракаецца і ў сярэдзіне слова паміж двума галоснымі: павук, навука, цівун і інш.

Задачка. Азнач рыскаю прыдыханьне:

Вакно, варыць, вочы, вол, вужака, вузкі, вугаль, павук, павёў, віна, вайна, Радзівон, вон, Лявон, аплявуха, гараць, гара, гарэх, грэх, гарбуз, ганю, гаруд, вуліца, густы, горад, гарод, гоні.

§ 13. Кароткае ў. Паміж галосным і зычным можаць стаяць толькі ў, а не в: залатоўка, кароўка, (але — карова), толькі рэха ў ле́се йдзе́.

У канцы закрытага складу[1] стаіць так сама ня л, а ў: даў, поўны, тоўсты і інш.[2]

Задачка. Паставіць літара заме́ста крыжыка:

Апусьце́Ха поле. Работы на ім даХно скончаны. Пуста й гола Хсюды, толькі маХадое жыта адно зеляне́е X полі і рэзка выдзяляецца сярод мёртвага абразу асе́ньняга часу. Пачарне́X шырокі Хуг; адны толькі парыжэХшыя фігуры стагоХ з востраю жэрдкаю X ве́рсе раскінуліся па грудох і нудна пазіраюць Х не́ба.

  1. Закрыты склад гэта такі, што канчаецца на зычныя або на ў, й: пол, вол, пан, дай, ме́ў і г. д. У слове ва-да, абодва склады закрытыя.
  2. Але ў іме́ньнях астае́цца: кол, стол, гарэлка, іголка і інш.