Старонка:Белалобы.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

руну за шчанём і вялі з ім барацьбу, ваўчыха думала: „Няхай прывучаюцца“.

Нагуляўшыся, ваўчаняты пайшлі ў яму і ляглі спаць, шчаня-ж павыла крыху ад голаду, потым таксама расьцягнулася на сонейку. А прачнуўшыся, зноў сталі гуляць.

Увесь дзень і ўвечары ваўчыха ўспамінала аб тым, як у мінулую ноч у хляве бляяла ягня і як пахла авечым малаком, і ад апетыту яна ўсё ляскала зубамі і не пераставала грызьці прагавіта старую костку, выабражаючы сабе, што гэта ягня. Ваўчаняты ссалі, а шчаня, якое хацела есьці, бегала наўкола і абнюхвала сьнег.

„Зьем яго“… — наважылася ўрэшце ваўчыха.

Яна падышла да яго, а ён лізнуў яе ў морду і запішчэў, думаючы, што яна хоча з ім гуляць. У мінулыя часы яна ела сабак, але ад гэтага шчаняці моцна пахла псінай, і па слабасьці здароўя яна ўжо ня зносіла гэтага паху; ёй зрабілася агідна і яна адышла прэч…

К ночы пахаладнела. Шчаня занудзілася і пайшло дамоў. Калі ваўчаняты моцна заснулі, ваўчыха ізноў адправілася на ловы.

Як і ў мінулую ноч, яна трывожылася ўсякага шолаху, яе пужалі пні, дровы, цёмныя кусты