Старонка:Белалобы.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ялаўцу, што стаялі асобна і былі здалёк падобны да людзей. Яна бегла з боку дарогі, па шаруну. Раптам далёка сьпераду на дарозе замільгацела нешта цёмнае… Яна напружыла зрок і слух: сапраўды, наперадзе нешта ішло, і нават чутны былі марудныя крокі. Ці не барсук?

Яна асьцярожна, чуць дыхаючы, забіраючы ўсё ў бок, абагнала цёмную пляму, азірнулася на яе і спазнала. Гэта, не сьпяшаючыся, павольна варочалася ў зімоўку шчаня з белым ілбом.

„Як-бы ён зноў мне не перашкодзіў“, — падумала ваўчыха і борзда пабегла далей.

Але зімоўка была ўжо блізка. Яна ізноў узьлезла на хлеў па гурбах. Учарашняя дзірка была ўжо залатана сьвежаю саломай і на страсе накладзены былі дзьве новыя зьлегі. Ваўчыха пачала борзьдзенька працаваць нагамі і мордай, азіраючыся — ці ня ідзе шчаня, але ледзь толькі павеяла на яе цёплаю парай і пахам гною, як ззаду