Старонка:Белалобы.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тым раптам ірванулася з месца і зрабіла некалькі кругоў па сьнезе. Ваўчаняты пагналіся за ім, яно ўпала на сьпіну і задрала ўгору ногі, а яны ўтраіх напалі на яго і, з піскам ад захапленьня, сталі кусаць яго, але не балюча, а жартуючы. Вароны сядзелі на высокай хвоі і глядзелі зьверху

на іх барацьбу, і вельмі непакоіліся. Стала шумна і весела. Сонца прыпякала ўжо павеснавому, і цецярукі, якія бесьперастанку пераляталі цераз паваленую бурай хвою, пры бляску сонца здаваліся надзвычайна прыгожымі.

Звычайна ваўчыхі прывучаюць сваіх дзяцей да паляваньня, даючы ім пагуляць са здабычай; і цяпер, гледзячы, як ваўчаняты ганяліся па ша-