Старонка:Белалобы.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пры дзенным сьвятле, лёгка ўжо было разгледзець яго… У яго быў вялікі белы лоб, а на ілбу горб, які бывае толькі ў вельмі неразважлівых, дурных сабак; вочы былі маленькія, блакітныя, цьмяныя, а выраз усёй морды надзвычайна неразумны. Падышоўшы да ваўчанят, ён

выцягнуў наперад шырокія лапы, палажыў на іх морду і пачаў:

— Мня, мня… нга-га-га!..

Ваўчаняты нічога не зразумелі, але замахалі хвастамі. Тады шчаня вытнула лапай адно ваўчанё па вялікай галаве. Ваўчанё таксама вытнула яго лапай па галаве. Шчаня стала да яго бокам і паглядзела на яго коса, віляючы хвастом, по-