Старонка:Белалобы.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жыла яна з ваўчанятамі ў няглыбокай яме; гады тры назад у часе вялікай буры вывернула з карэньнем высокую старую хвою, ад чаго і ўтварылася гэтая яма. Цяпер на дне яе было сухое лісьце і мох, тут-жа валяліся косьці і валовыя рогі, якімі гулялі ваўчаняты. Яны ўжо прачнуліся і ўсе трое, вельмі падобныя адно да аднаго, стаялі побач на краі ямы і, гледзячы на сваю матку, якая варочалася да іх, памахвалі хвастамі. Убачыўшы іх, шчаня спынілася паводаль і доўга глядзела на іх; заўважыўшы, што яны таксама з цікавасьцю глядзяць на яго, яно пачало сярдзіта брахаць на іх, як на чужых.

Ужо зусім разьвіднела і ўзышло сонца, заблішчэў наўкола сьнег, а ён усё стаяў паводаль і брахаў. Ваўчаняты ссалі сваю матку, піхаючы яе лапамі ў галодны жывот, а яна ў гэты час грызла конскую белую і сухую костку; яе мучыў голад, галава разбалелася ад сабачага брэху, і ёй хацелася кінуцца на няпрошанага госьця і разарваць яго.

Нарэшце шчанё ўтамілася і ахрыпла; бачачы, што яго не баяцца і нават не зварачаюць на яго ўвагі, яно пачало нясьмела, то прысядаючы, то падскакваючы, падыходзіць да ваўчанят. Цяпер,