Старонка:Бедныя людзі.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я шаную! Навошта пісаць пра другога, што вось ён іншы раз у недастатках, што гарбаты ня пе? А хаба ўсе і павінны ўжо так абавязкова гарбату піць! Ды хіба я пазіраю ў рот кожнаму, што, вось, які ён там кавалак жуе? Каго-ж я крыўдзіў такім парадкам? Не, матачка, навошта-ж іншых крыўдзіць, калі цябе не чапаюць! Ну, і вось вам прыклад, Барбара Аляксееўна, вось што значыць яно: служыш, служыш, заўзята, шчыра, — чаго больш! — і начальства само цябе паважае (ужо як-бы там ні было, а ўсё-такі паважае), — і вось хто-небудзь пад самым носам тваім бяз усялякай на гэта прычыны, ні з таго, ні з сяго высмажыць табе пашквіль. Вядома, праўда, часамі пашыеш сабе што-небудзь новае, — цешышся, ня сьпіш, а цешышся, боты новыя, напрыклад, з такой асалодай налягваеш — гэта праўда, я адчуваў таму, што прыемна бачыць сваю нагу ў зграбным, фарсістым боце, — гэта праўдзіва апісана! Але я ўсё-такі сапраўды зьдзіўляюся, як Тодар вось Тодаравіч бяз увагі кніжку такую прапусьцілі, і за сябе не заступіліся. Праўда, што ён яшчэ малады саноўнік, і любіць парою пакрычаць; але чаму і не пакрычаць? — Чаму-ж і не пакрычаць, калі трэба нашага брата дапячы? Ну але, няхай сабе, і так, напрыклад, дзеля тону дапячы — ну і дзеля тону можна і трэба правучыць; трэба пуду даваць; таму што — калі-б паміж намі было гэта, Барбарачка,-наш брат нічога бяз пуду ня зробіць, кожны мяркуе толькі дзе-небудзь лічыцца, што вось, бачыце, я там і там, а ад справы бачком увільвае. А таму, што розныя чыны быва-