Старонка:Бедныя людзі.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

юць, кожны чын патрабуе зусім адпаведнай па чыну дапяканцыі, дык натуральна, што пасьля гэтага і тон дапяканцыі выходзіць розначынны; — гэта ў парадку рэчаў! Ды на тым-жа і сьвет трымаецца, матачка, што ўсе мы адзін перад адным тон задаем, што кожны з нас адзін аднаго дапякае. Бяз гэтай перасьцярогі і сьвет не стаяў-бы, і парадку ня было-б. Дапраўды зьдзіўляюся, як Тодар Тодаравіч такую крыўду прапусьцілі бяз увагі!

Навошта-ж такое пісаць? І навошта яно патрэбна? Што мне за гэта, шынэль хто-небудзь з чытачоў пашые, ці што? — Боты, ці што новыя купіць? — Не, Барбарачка, прачытае, ды яшчэ працягу патрабуе Хаваешся часамі, хаваешся ў тым, чаго ня ўзяў, ба ішся нос часамі паказаць — куды-б там ні было, таму што абгавору баішся, таму што з усяго, што толькі ёсьць на сьвеце, з усяго табе пашквіль напішуць, і вось, ужо ўсё грамадзкае і сямейнае жыцьцё тваё па літаратуры ходзіць, усё надрукавана, прачытана, высьмеяна, перасуджана! Ды тут і на вуліцу нельга па казвацца будзе; бо тут-жа гэта ўсё так даведзена, што нашага брата па аднэй хадзе пазнаеш цяпер. Ну, хай-бы хоць пад канцом падправіўся, што-небудзь зьмякчыў, зьмясьціў-бы, напрыклад, хоць пасьля таго пункту, як яму паперкі на галаву сыпалі: — што вось, бачыце, пры ўсім гэтым ён быў добрадзейным, добры грамадзянін, такога абыходжаньня ад сваіх таварышоў не заслугоўваў, слухаўся старшых (тут-бы прыклад можна які-небудзь), нікому злога не жадаў, верыў у бога і памёр (калі яму хо-