Старонка:Бедныя людзі.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як грамадзянін, лічу сябе, уласнай сьвядомасьцю маёй, які мае свае недахопы, але, разам з тым і дастаткі. Паважаю начальства, і сам яго сьветласьць мною здаволены; і хоць яшчэ яны яшчэ дасюль ня выявілі да мяне асаблівых прыкмет дображычлівасьці, але я ведаю, што яны здаволены. Дажыў да сівых валасоў; грэху за сабой бальшога ня ведаю. Вядома, хто-ж у малым ня грэшны? Кожны грэшны, і нават вы грэшныя, матачка! Але ў вялікіх праступках і гарэзьлівасьцях ніколі не заўважаны, кабы гэтак супроць пастаноў што-небудзь, або ў парушэньні грамадзкага спакою, у гэтым я ніколі не заўважаны, гэтага ня было; нават хрэсьцік выходзіў — ну ды ўжо што! Усё гэта вы па сумленьні павінны былі-б ведаць, і ён павінен быў-бы ведаць, — ужо як узяўся апісваць, дык павінен быў-бы ўсё ведаль. Не, я гэтага не чакаў ад вас, матачка: не, Барбарачка! вось ад вас якраз гэтага і не чакаў.

Як! Дык пасьля гэтага і жыць сабе сьмірна нельга, у куточку сваім, — які ўжо ён там ні ёсьць, — жыцьцё вадой не замуціў, па пагаворцы, нікога не чапаючы, ведаючы страх божы, ды сябе самога, каб і цябе не зачапілі, каб і ў тваю будку не прабраліся, ды не падгледзелі — што, вось, як ты сябе там па-хатняму, што вось ці ёсьць, напрыклад, і ў цябе камізэлька добрая, ці водзіцца ў цябе што-небудзь з сподняй бялізны; ці ёсьць боты, ды і чым падбіты яны; што ясі, што пеш, што перапісваеш?.. Ды і што-ж тут такога, матачка, што вось хоць-бы і я, дзе брук скаваты, прайду іншы раз на пальчыках, што боты