Старонка:Бедныя людзі.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ведаю, набошта я тады накупіў усяго гэтага? Ды і не абедаў дома, а ўсё каля яе вакон хадзіў. Яна жыла на Неўскім на чацьвёртым паверсе. Прышоў дамоў, за гадзінку якую там адпачнуў, і зноў на Неўскі пайшоў, каб толькі хоць каля яе вакон прайсьці. Паўтара месяца я так хадзіў, валачыўся за ёю; рамізьнікаў расьцяжных наймаў раз-по-раз, і ўсё паўз яе вакон канцы даваў, выбіўся з духу зусім, напазычаў, а пасьля ўжо і раскахаў яе: — надакучыла! Дык вось што актрыска з ціхамірнага чалавека зрабіць можа, матачка. Аднак, блазьнючок я, блазьнючок быў тады!..

М. Д.

Ліпеня 8.

Шаноўнае Васпані мая, Барбара Аляксееўна!

Кніжку Вашу, якую атрымаў 6-га гэтага месяца, сьпяшаюся вярнуць вам, і, разам з тым, сьпяшаюся ў гэтым лісьце маім пагаварыць на чыстую з вамі. Брыдка, матачка, брыдка, што вы мяне ў гэткає становішча паставілі. Дазвольце, матачка: кожнае становішча вызначана найвышэйшым на долю чалавечую. Таму вызначана быць у генэральскіх эполетах, таму служыць тытулярным райцам; вось такому вагадваць, а вось такому-то без агрызаньна і ў страху слухацца. Гэта па здольнасьці ўжо чалавека разьлічана; іншы на адно здольны, а другі на другое, а здольнасьці пасланы самім богам — лічуся я ўжко каля трыццаці гадоў на службе; служу бездакорна, паводзін цьвярозых, у непарадках ніколі не заўважаны.