Старонка:Бедныя людзі.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэту актрысачку, па вушы ўлабуніўся, ды гэта яшчэ-б нічога; а самае дзівачнае тое, што я яе амаль зусім ня бачыў, і ў тэатры быў усяго адзін раз, і пры ўсім гэтым улабуніўся. Жылі тады са мною сьценка са сьценкай чалавек з пяць маладога, зухаватага народу. Сышоўся я з імі, няхоцькі сышоўся, хоць заўсёды быў ад іх у прыстойных граніцах. Ну, каб не адстаць, я і сам ім ва ўсім паддакваю. Нагаварылі яны мне пра гэту артыстку! Кожны вечар, як толькі тэатр ідзе, уся кампанія — на патрэбнае ў іх ніколі капейкі ня было — уся кампанія накіроўвалася ў тэатр, на галёрку, і ўжо пляскаюць-пляскаюць, выклікаюць-выклікаюць гэту актрыску — проста вар'яцеюць! А пасьля і заснуць не дадуць; усю ноч навылет пра яе гутараць, кожны яе сваёй Глашай заве, усе ў адну яе закаханы, ва ўсіх адна канарэйка на сэрцы. Разласавалі яны мяне, безабароннага; я тады яшчэ блазьнюком быў. Сам ня ведаю, як апынуўся я з імі ў тэатры, на чацьвертым ярусе, на галёрцы. Бачыць то я адзін толькі беражок заслоны бачыў, затое ўсё чуў. У актрысачкі, дапраўды, галасок быў прыгожанькі; — зычны, салаўіны, мядовы — мы ўсе рукі ў сябе адхвасталі, крычалі-крычалі, адным словам, да нас ледзь не дабраліся, аднаго ўжо і вывелі, праўда. Прышоў я дамоў, як учадзеўшы хаджу! У кішані ўсяго адзін рубель застаўся, а да пэнсіі яшчэ добрых дзён дзесяць. Дык як-жа вы думалі, матачка? другі дзень, перш чым на службу ісьці, завярнуў я да парфумера-француза, купіў у яго парфумы якойсьці, ды мыла пахучага на ўсе грошы — ужо і сам ня