Старонка:Бедныя людзі.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ліпеня 6.

Ш. В, Макар Аляксеевіч!

Тадора прынесла мне сёньня пятнаццаць рублёў срэбрам. Як яна была рада, бедная, калі я ёй тры рублі дала! Пішу вам насьпех. Я цяпер вам крою камізэльку, — якая прыгожая матэрыя, — жоўценькая з кветачкамі. Пасылаю вам адну кніжку; тут усё розныя аповесьці; я прачытала сякія-такія, прачытайце адну з іх пад назвай Шынэль. Вы мяне ўгаворваеце ў тэатр ісьці разам з вамі; ці нядорага гэта будзе? Хіба ўжо на галёрку куды-небудзь. Я ўжо надта даўно ня была ў тэатры, ды і, дапраўды, ня памятаю калі. Толькі зноў усё баюся, ці ня дорага будзе каштаваць гэта музыка? Тадора толькі галавой ківае. Яна кажа, што вы зусім не па дастатках жыць пачалі; ды я і сама гэта бачу; колькі вы на мяне адну патрацілі! Глядзеце, сябра мой, каб ня было бяды. Тадора і так мне гаварыла пра якіясьці чуткі, што Вы мелі, здаецца, спрэчку з вашай гаспадыняй, што не заплацілі ёй грошай, я вельмі баюся за вас. Ну бывайце; я сьпяшаюся. Справа ёсьць маленькая; я мяняю істужкі на капялюшы.

Б. Д.

P. S. Ці ведаеце, калі мы пойдзем у тэатр, то я надзену новы капялюшык, а на плечы чорную ротонду. Ці прыгожа гэта будзе?

Ліпеня 7.

Ш. В, Барбара Аляксееўна!

... дык вось я ўсё пра ўчарайшае. — Так, матачка, і на нас даўней блазната находзіла. Улабуніўся ў