Старонка:Бедныя людзі.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыцца. І граф, што на Неўскім або на Наберажнай жыве, і ён будзе тое-ж самае, ды толькі будзе здавацца іншым, таму што ў ім усё па-своему, па вышэйшаму тону, але ён будзе тое-ж самае, усё можа здарыцца, і са мною тое-ж самае магло здарыцца. Вось яно што, матачка, а вы тут яшчэ ад нас адыходзіць хочаце, ды грэх-жа, Барбарачка, можа, захапіць мяне. І сябе і мяне загубіць можаце, родная мая. Ах, ясачка вы мая, выкіньце на міласьць бога, з галавы свае ўсе гэтыя вольныя думкі, і не катуйце мяне дарэмна. Ну дзе-ж, птушанётка маё слабенькае, бяз пер'ечка яшчэ, дзе-ж вам самую сябе пракарміць, ад пагібелі сябе ўтрымаць, ад зладзея абараніцца! Годзе, Барбарачка, папраўцеся; бязглуздых парад і нагавораў ня слухайце, а кніжку вашу яшчэ раз прачытайце; вам гэта карысьць прынясе. Гаварыў я пра Станцыённага наглядчыка Ратазяеву. Ён мне сказаў, што гэта ўсё старое, і што цяпер усё пайшлі кніжкі з карцінкамі і рознымі апісаньнямі; ужо я, дапраўды, ня ўцяміў добра, што ён тут гаварыў такое. Закончыў-жа, што Пушкін добра, і што ён сьвятую Русь уславіў, і шмат яшчэ мне пра яго гаварыў. Так, вельмі добра, Барбарачка, вельмі добра; прачытайце кніжку яшчэ раз уважліва, парады мае паслухайцеся, і паслушэнствам сваім мане, старога, ашчасьліўце. Тады сам бог узнагародзіць вас, мая родная, абавязкова ўзнагародзіць.

Ваш шчыры сябра

Макар Дзевушкін.