Старонка:Бедныя людзі.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

самым вясёлым душэўным настроі. Абедалі-ж мы сёньня ўсе разам у Ратазяева, дык (свавольнікі яны, матачка!) пусьцілі ў ход такі раманэй... ну ды ўжо што вам пісаць пра гэта! Вы толькі глядзіце, ня выдумайце чаго пра мяне, Барбарачка! Я-ж гэта ўсё так. Кніжак прышлю, абавязкова прышлю... Ходзіць тут на руках Поль-дэ-Кока адзін твор, толькі Поль-дэ-Кока вам, матачка, і ня будзе... Ні-ні! вам Поль-дэ-Кока не падыходзіць. Кажуць пра яго, матачка, што ён усіх крытыкаў пецярбурскіх у шляхэтнае абурэньне прыводзіць. Пасылаю вам фунцік цукеркаў, — знарок вам купіў. Зьежце, душачка, ды пры кожным цукерачку мяне ўспамінайце. Толькі ледзянцоў дык вы ня грызеце, а лепш пасасеце яго толькі, а то зубкі разбаляцца. А вам, можа быць, і цукаты да спадобы? — вы напішэце. Ну, бывайце-ж, бывайце. Бог з вамі, галубок мой. А я заставацца буду назаўсёды вашым адданым сябрам

Макарам Дзевушкіным.

Чэрвеня 27.

Шаноўны Васпан,

Макар Аляксеевіч!

Тадора кажа, што калі я захачу, дык некаторыя людзі з ахвотай дапамогуць мне ў маім становішчы, і знойдуць мне вельмі добрае месца ў адзін дом, у гувернанткі. Як вы думаеце, сябра мой — ісьці ці не? Вядома, тады і вам будзе лягчэй, ды і месца, здаецца, выгаднае; але, з другога боку, неяк боязна ісьці ў незнаёмы дом. Яны якіясьці паны. Пачнуць