Старонка:Бедныя людзі.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А што на самай справе, вось-жа часамі прыдзе ў галаву думка... ну што калі-б я напісаў што-небудзь, ну што тады будзе? Ну вось, напрыклад, уявім, што раптам, ні з таго, ні з сяго вышла-б на сьвет кніжка пад тытулам — Вершы Макара Дзевушкіна! Ну што вы тады-б сказалі, мой анёлачак? А я пра сябе скажу, матачка, што як мая кніжка вышла-б на сьвет, дык я-б ніколі тады на Неўскі ня сьмеў-бы паказацца. Ну якаво-ж гэта было-б, калі-б кожны сказаў, што восьвось ідзе сачыніцель той, што выдумляе літаратуру і пііта Дзевушкін! Ну што-б я тады, напрыклад, з маімі ботамі пачаў рабіць?Яны ў мяне, заўважу вам, між іншага, матачка, амаль заўсёды палатаныя, ды і падноскі, праўду кажучы, адстаюць часамі вельмі няпрыстойна. Ну што тады-б было, калі-б усе даведаліся, што вось у сачыніцеля Дзевушкіна боты палатаныя? Якая-небудзь там контэса-дзюшэса даведалася-б, ну што яна-ж-бы, душка, сказала? Яна то, можа быць, і не заўважыла-б; бо, як я мяркую, контэсы не клапоцяцца пра боты, ды яшчэ пра чыноўніцкія боты (таму што боты-ж ботам розьніца), ды ёй-бы расказалі пра ўсё, свае-ж прыяцелі-б мяне вы далі. Ды вось Ратазяеў-бы першы выдаў; ён да графікі В. езьдзіць; кажа, што кожны раз бывае ў яе, і за пана-браце бывае. Кажа, душачка, такая яна літаратурная, кажа, пані такая. Пятля гэты Ратазяеў!

Ды, аднак, даволі пра гэту матэрыю; я-ж гэта ўсё так пішу, анёлачак мой, дзеля жартаў, каб вас пасьмяшыць. Бывайце, галубок мой! Шмат я вам тут настрачыў, але гэта, ўласна таму, што я сёньня ў