Старонка:Бедныя людзі.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пра мяне выведваць, пачнуць распытвацца, цікавіцца — ну што я скажу тады? Да таго-ж я такі нелюдзь, дзікунка; магу абжыцца пры звычайным кутку нядоўга. Неяк лепш там, дзе прызвычаішся... Хоць з горам папалам і жывеш, а ўсё-ж такі лепш. Ды яшчэ на выезд; ды яшчэ бог ведае, якая пасада будзе; можа быць, проста дзяцей нянчыць прымусяць. Ды і людзі вось такія: мяняюць ужо трэцюю гувернантку за два гады. Парадзьце-ж мне, Макар Аляксеевіч, калі ласка, ісьці ці не? — Ды што вы ніколі самі ня зайдзеце да мане? Зрэдзь толькі вочы пакажаце. Амаль толькі ў нядзелі ў царкве і бачымся. Які-ж вы нялюдзімы! Вы якраз, як я! А я-ж вам амаль радня. Не кахаеце вы мяне, Макар Аляксеевіч, а мне часамі адней вельмі сумна бывае, часамі, асабліва шэрай гадзінай, сядзіш сабе адна адзінюткая. Тадора пойдзе куды-небудзь, сядзіш, думаеш-думаеш, — успамінаеш усё старое, радаснае, і сумнае,-усё праходзіць перад вачыма, усё мільгае, як у тумане. Знаёмыя абліччы здаюцца (я амаль сапраўды пачынаю бачыць), — мамку бачу часьцей за ўсё... А якія бываюць сны ў мяне! Я адчуваю, што здароўе маё не самавітае; я такая слабая; вось і сёньня, калі ўставала раніцай з пасьцелі, мне нядобра зрабілася; больш таго, у мяне такі нядобры кашаль! Я адчуваю, я ведаю, што хутка памру. Хто-ж мяне пахавае? Хто за труной маёй пойдзе? Хто-ж мяне пашкадуе?.. І вось давядзецца, можа быць, памерці ў чужым месцы, у чужым доме, у чужым кутку!.. Божа мой, як сумна жыць, Макар Аляксеевіч!.. Што-ж вы мяне,