Старонка:Бедныя людзі.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чэрвеня. 25

Даражэнькі Макар Аляксеевіч! Пасылаю вам вашу кніжку назад. Гэта брыдкая кніжка! — і ў рукі браць няможна. Адкуль выкапалі вы такую каштоўнасьць? Акрамя жартаў, няўжо вам падабаюцца такія кніжкі, Макар Аляксеевіч? Вось мне дык абяцаліся на днях дастаць што-небудзь пачытаць. Я і з вамі падзялюся, калі хочаце. А цяпер бывайце здаровы. Яйправа некалі пісаць больш.

Б. Д.

Чэрвеня 26.

Любая Барбарачка! Справа ў тым, што я сапраўды ня чытаў гэтай кніжачкі, матачка. Праўда, прачытаў крыху, бачу, што жарты, так дзеля сьмеху аднаго намсана, каб людзей сьмяшыць: ну, думаю, яно, павінна быць, і на самай справе весела; можа і Барбарачцы спадабаецца; узяў ды і паслаў яе вам.

А вось абяцаўся мне Ратазяеў даць пачытаць што-небудзь сапраўднага літаратурнага, ну, вось будзеце з кніжкамі, матачка. Ратазяеў-жа кеміць, — калі сам піша, ух, як піша! Пяро такое бойкае і складу процьма; г. зн. гэтак у кожным слове, — чаго-чаго, — у самым пустым, вось-вось у самым звычайным, подлым слове, што хоць-бы і я часамі Фальдоні або Тарэзе сказаў, вось і тут у яго склад ёсьць. Я і на вечарох у яго бываю. Мы тутунь курым, а ён нам чытае, гадзін па пяць чытае, а мы ўсё слухаем. Асалода, а не літаратура! Прыгожасьць такая, краскі, з кожнай балонкі букет важы! Ён далікатны такі, добры, ласкавы. Ну што я перад ім, ну што? —