Старонка:Бедныя людзі.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нічога. Ён чалавек з рэпутацыяй. А я што? — Проста ня існую; а і мяне ня грэбае. Я яму сёе-тое перапісваю. Вы толькі ня думайце, Барбарачка, што тут падлог які-небудзь, што ён вось якраз таму і ня грэбае мною, што я перапісваю. Вы ў плёткі ня верце, матачка, вы ў плёткі подлыя ня верце! Не, гэта я сам ад сябе, па сваёй волі, яму здавальненьне раблю, а што ён мной ня трэбае, дык гэта ўжо ён мне здавальненьне робіць. Я далікатнасьць, абыходжаньне ўжо разумею, матачка. Ён добры, вельмі добры чалавек, і надзвычайны пісьменьнік.

А добрая рэч літаратура, Барбарачка, вельмі доб рая; гэта я ад іх надоветы дачуўся. Глыбокая рэч! Сэрца людзкое ўмацоўвае, навучае — і рознае яшна там пра ўсё пра гэта ў кніжках у іх напісана! Літаратура, гэта — карціна; г. зн. у некаторым родзе карціна і люстра; адлюстраваньне імкненьняў, крытыка такая тонкая, навучаньне нашчадкам, дакумант. Гэта я ўсё ў іх нахватаўся. Папраўдзе скажу вам, матачка, што сядзіш паміж імі, слухаеш (таксама як і яны, люльку курыш, бывае) — а як пачнуць яны спаборнічаць ды спрачацца пра розныя матэрыі, дык тут ужо я проста пасую, тут, матачка, нам з вамі чыста пасаваць прыдзецца. Тут я проста балван-балваном бываю, самога сябе сорамна, так што ўвесь вечар пільнуеш, як-бы ў агульную матэрыю хоць паўслоўца ўкінуць, ды вось гэтага паўслоўца, як знарок, і няма! І пашкадуеш, Барбарачка, сябе, што сам вось не таго, ды ня гэтага; што якраз, як у пагаворцы — вырас, а розуму ня вынес. Ну што-ж я цяпер у