Старонка:Бедныя людзі.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сям'ёй мяне бог блаславіў! Дзетачка вы мая, харошанькая! ды што гэта вы там пішаце пра чатыры сарочкі, якія я вам паслаў. Патрэбны-ж яны вам былі, — я ад Тадоры даведаўса. Ды мне, матачка, гэта-ж асаблівае шчасьце вас задаволіць; ужо гэта маё задаваленьне, ужо вы мяне пакіньце, матачка, не чапайце мяне і не пярэчце мне. Ніколі са мной ня бывала гэтага, матачка. Я вось у сьвет вышаў цяпер. Па-першае, жыву ўдвайне, таму што і вы таксама жывеце вельмі блізка ад мяне і на ўцеху мне, а падругое, запрасіў мяне сёньня на гарбату адзін кватарант, сусед мой. Ратазяеў, той самы чыноўнік, у якога сачыніцельскія вечары бываюць. Сёньня зборышча; будзем літаратуру чытаць. Вось мы цяпер, як, матачка, — вось! Ну, бывайце! Я-ж гэта ўсё так напісаў, без аніякай сьвядомай мэты, і ўсяго з-за таго, каб паведаміць вас пра маё існаваньне. Загадалі вы, душачка, праз Тадору сказаць, што вам ядвабу каляровага на вышываньне трэба; куплю, матачка, куплю, і ядвабу куплю. Заўтра-ж буду мець асалоду задаволіць вас поўнасьцю. Я-ж і купіць дзе ведаю. А сам цяпер застаюся сябрам вашым шчырым

Макарам Дзевушкіным.

Чэрвеня 22.

Ш. В, Барбара Аляксееўна!

Паведамляю вас, родная мая, што ў нас на кватэры здарылася вельмі жаласная прыгода, дапраўды-дапраўды жалю годная! Сёньня ў пяць гадзін раніцы памёр у Гаршкова маленькі. Я ня ведаю толькі