Старонка:Бедныя людзі.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

найцяжэй усяго. У мяне сэрца крывёю абліваецца пры адных успамінах. Усё гэта яшчэ такое сьвежае; я не пасьпела апамятавацца, ня толькі супакоіцца, хоць усяму гэтаму ўжо больш году. Але вы ведаеце ўсё.

Я вам гаварыла пра цяперашнія думкі Ганны Тодараўны; яна-ж мяне абвінавачвае ў няўдзячнасьці і адмаўляе ўсякае абвінавачваньне пра сужыцьцё яе з панам Быкавым! Яна кліча мяне да сябе; кажа, што я жабрую, што я па келскай дарозе пашла. Кажа, што калі я вярнуся да яе, то яна бярэцца ўладзіць усю справу з панам Быкавым, і прымусіць яго загладзіць усю віну яго перада мной. Яна кажа, што пан Быкаў хоча даць мне пасаг. Бог з імі! Мне добра і тут з вамі, у добрай маёй Тадоры, якая сваёй прыязьню да мяне напамінае мне маю нябожчыну няню. Вы хоць далёкі сваяк мой, але абараняеце мяне сваім імем. А іх я ня ведаю; я забудуся іх, калі здолею. Чаго яшчэ яны хочуць ад мяне? Тадора кажа, што гэта ўсё плёткі, што яны пакінуць, нарэшце, мяне. Дай-жа божа!

Б. Д.

Чэрвеня 21.

Галубка мая, матачка!

Хачу пісаць, а ня ведаю з чаго пачаць. Вось-жа як гэта дзіўна, матачка, што мы цяпер гэтак з вамі жывем. Я да таго кажу, што я ніколі маіх дзён не праводзіў у такой радасьці. Ну, быццам домікам і