Старонка:Бедныя людзі.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

купку зрабіць добрую. Тадора кажа, што прадаецца ў яе знаёмага якогасьці віцмундзір форменны, зусім новенькі, сподняя бялізна, камізэлька і шапка, і, кажуць, усё вельмі танна; дык вось-бы вы купілі. Вы-ж цяпер у дастатках, ды і грошы ў вас ёсьць; вы самі кажаце, што ёсьць. Годзе, калі ласка, ня скупецеся; усё гэтае патрэбнае. Зірнеце-ж на сябе, у якім вы старым гарнітуры ходзіце! Увесь у латках. Новага-ж у вас няма; гэта я ведаю, хоць вы і ўпэўніваеце, што ёсьць. Ужо бог ведае, куды вы яго з рук збылі. Дык паслухайце-ж мяне, купеце, калі ласка. Дзеля мяне гэта зрабеце; калі мяне кахаеце, то купене.

Вы мне прыслалі бялізны ў падарак; але паслухайце, Макар Аляксеевіч, вы занадта ўжо траціцеся. Гэта-ж ня жарты, колькі вы на мяне страцілі, — страх колькі грошай! Ах, як вы любіце зводзіць! Мне ня трэба; усё гэта было зусім лішняе. Я ведаю, я ўпэўнена, што вы мяне кахаеце; дапраўды, зусім лішняе напамінаць мне пра гэта падаркамі; а мне цяжка іх прымаць ад вас; я ведаю, чаго яны вам варты. Раз назаўсёды — хопіць; ці чуеце? Прашу вас, упрашваю вас. Просіце вы мяне, Макар Аляксеевіч, прыслаць працяг нататак маіх; жадаеце, каб я іх скончыла. Я ня ведаю, як напісалася мяне і тое, што ў мяне напісана! Але ў мяне сіл не хапае гаварыць цяпер пра маё мінулае; я і думаць пра яго не хачу; мне страшна робіцца ад гэтых успамінаў. Гаварыць-жа пра бедную маю мамку, якая пакінула сваё беднае дзіця на здабычу гэтым страшыдлам, мне