Старонка:Бедныя людзі.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сьветласьць здаволены; я ім самый важныя паперы перапісваю. Ну, складу нама; я-ж гэта сам ведаю, што няма яго, праклятага; вось таму я і службай ня ўзяў, і нават вось да вас цяпер, родная мая, пішу проста, без выкрутасаў, і так, як мне думка на сэрца кладзецца... Я гэта ўсё ведаю; ды, аднак-жа калі-б усё складаць пачалі, дык хто-ж перапісваў-бы? Я вось якое запытаньне раблю, і вас прашу адказваць на яго, матачка. Ну, дык я і разумею цяпер, што я патрэбен, што без мяне не абыйдуцца, і што няма чаго пустым чалавека з панталыку зьбіваць. Ну, няхай пацук, калі падабенства знайшлі! Ды пацукжа гэты патрэбен, ды пацук-жа карысьць прыносіць, ды за пацука-ж гэтага трымаюцца; — ды пацуку-ж гэтаму ўзнагарода даецца, — вось ён пацук які! — Аднак, даволі пра гэтую матэрыю, родная мая; я-ж не пра гэта хацеў гаварыць, ды так пагарачыўся крыху. Усё-ж такі прыемна час-ад-часу сабе справядлівасьць аддаць. Бывайце, родная мая, галубок мой, пацешніца мая добранькая! Зайду, абавязкова да вас зайду, наведаю вас, мая, ясачка. А вы ня сумуйце пакуль. Кніжку вам прынясу. Ну, бывайце-ж, Барбарачка.

Ваш сардэчны дабрадзей

Макар Дзевушкін.

Чэрвеня 20.

Ш. В, Макар Аляксеевіч!

Пішу я да вас насьпех: сьпяшаюся; работу да тэрміну канчаю. Ці бачыце ў чым справа: можна па-