Старонка:Бедныя людзі.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ласам; але словы яго былі адны бяссэнсавыя гукі і я зноў нічога зразумець не магла. Я падводзіла яму ўсіх нашых, давала яму піць; але ён усё сумна ківаў галавою. Нарэшце, я зразумела, чаго ён хацеў. Ён прасіў падняць фіранку на вакне і адчыніць аканіцу. Яму мабыць хацелася зірнуць у апошні раз на дзень, на сьвет божы, на сонца. Я адхінула фіранку; але дзень, што пачынаўся, быў сумны і тужлівы, як сгасаючае беднае жыцьцё нябожчыка. Сонца ня было. Хмары засланялі неба туманнымі пялёнкамі; яно было такое дажджыстае, хмурнае, нуднае. Дробны даждж сек у шыбы і абмываў іх рагамі сьцюдзенай, бруднай вады; было мутна і цёмна. У пакой ледзь- ледзь прабіваліся праменьні блядога дня і ледзь муцілі мігатлівае сьвятло лямпадкі, зацепленай перад абразом. Канаючы зірнуў на мяне тужліва-тужліва і паківаў галавою. Праз мінуту ён памёр.

Хаўтурамі кіравала сама Ганна Тодараўна. Купілі труну прастую-прастую і нанялі ламавіка. Каб было з чаго вярнуць выдаткі. Ганна Тодараўна захапіла ўсе кніжкі і рэчы нябожчыка. Стары з ёй спрачаўся. шумеў, адняў ад яе кніжак, колькі мог, напакаваў імі ўсе кішэні, паклаў іх у капялюш, куды мог, насіўся з імі ўсе тры дні, і нават не расставаўся з імі і тады, калі трэба было ісьці ў царкву. Усе гэтыя дні быў ён, як няпрытомны, як адурэлы і якоюсьці дзіўнай стараннасьцю ўсё даглядаў каля труны; то папраўляў вяночкі на нябожчыку, то запальваў і зьнімаў сьвечкі. Відаць было, што думкі яго ні ў чым не знаходзілі парадку. Ні мамка, ні Ганна Тодараўна ня