Старонка:Бедныя людзі.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

разыходзіўся па цесным яго пакоі, быццам у труне; мне тады рабілася страшна. Асабліва ў апошнюю ноч ён быў, як няпрытомны; ён страх як пакутаваў, стагнаў; стогны яго разрывалі маю душу. Усе ў доме былі ў якімсьці перапалоху. Ганна Тодараўна ўсё малілася, каб бог прыбраў яго хутчэй. Паклікалі доктара. Доктар сказаў, што хворы памрэ да раніцы абавязкова.

Стары Пакроўскі ўсю ноч правёў у калідоры, каля паслалі самых дзьвярэй у пакой да сына; тут яму якуюсьці рагожку. Ён раз-по-раз заходзіў у пакой; на яго страшна было пазіраць. Ён быў так забіты горам, што здаваўся зусім бясчулым і пры сваім розуме. Галава яго калацілася да страху. Ён сам увесь калаціўся, і ўсё штосьці шаптаў пра сябе, аб чымсьці разважаў сам з сабою. Мне здавалася, што ён звар'яцеў ад гора.

На сьвітаньні стары, змораны ад душэўнага болю, заснуў на сваёй рагожцы, як забіты. А восьмай гадзіне сын пачаў канаць; я пабудзіла бацьку. Пакроўскі быў пры поўнай памяці і разьвітаўся з усімі намі. Дзіўна! Я не магла плакаць; але душа мая рвалася на часткі.

Але больш за ўсё згрызьлі і змучылі мяне апошнія хвіліны. Ён чагосьці ўсе прасіў доўга-доўга сваім качанелым языком, а я не магла нічога разабраць з слоў яго. Сэрца мае надрывалася ад болю! Цэлую гадзіну ён усё непакоіўся, сіліўся зрабіць якісьці знак ахаладзелымі рукамі сваімі, і пасьля зноў пачынаў прасіць жаласна, хрыплым, глухім го-