Старонка:Бедныя людзі.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ад крыўды, навошта кніжкі добрыя дарагія, і што вось зараз капне сьлязінка з яго блядых шчок на чырвоны нос. Я запыталася, ці шмат у яго грошай? — «Ды вось», — тут, бедненькі, дастаў усе свае грошы, загорнутыя ў зашмальцаваную газэтную паперку,«вось паўрубельчык, саракоўка, медзякамі капеек дваццаць». Я яго адразу павалакла да свайго букіністага. — «Вось цэлых адзінаццаць кніжак, каштуюць усяго трыццаць два рублі з паловай; у мяне ёсьць трыццаць; далажэце два з паловай, і мы купім усе гэтыя кніжкі і падорым разам». Стары звар'яцеў ад радасьці, высыпаў усе свае грошы, і букіністы ўзва ліў на яго ўсю нашу агульную бібліотеку. Мой стары наклаў кніжак ва ўсе кішэні, набраў у абедзьве рукі, і аднёс усё да сябе, даўшы мне слова прынесьці ўсе кніжкі на другі дзень паціхутку да мяне.

На другі дзень стары прышоў да сына, з гадзінку пасядзеў у яго, як і звычайна, пасьля зайшоў да нас з сьмяхотлівым таемным выглядам. Спачатку з усьмешкай, паціраючы рукі ад ганаровага задаваленьня валадаць якой-небудзь таямніцай, ён абвясьціў мне, што кніжкі ўсе няпрыкметна перанесены да нас і стаяць у кутку на кухні пад апякунствам Матроны. Пасьля гутарка, зразумела, перайшла на чаканае сьвята; пасьля стары пачаў гаварыць і пра тое, як мы будзем дарыць, і чым далей паглыбляўся ён у свой прадмет, чым больш пра яго гаварыў, тым больш я заўважала, што ў яго ёсьць штосьці на душы, пра што ён ня можа, ня сьмее, нават баіцца вымавіць. Я ўсё чакала і маўчала. Таямнічая радасьць,