Старонка:Бедныя людзі.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пабуджу праз дзьве гадзіны, супакойцеся крыху... Кладзецеся-ж, кладзецеся!..» — казаў ён далей, не даючы мне вымавіць наперакор ніводнага слова. Зморанасьць адабрала ад мяне апошнія сілы; вочы мае заплюшчваліся ад слабасьці. Я прылягла ў крэсла, думаючы заснуць толькі на паўгадзіны, і праспала да раніцы. Пакроўскі пабудзіў мяне толькі тады, калі прышла пара даваць мамцы лякарства.

На другі дзень, калі я, адпачыўшы крыху днём, прырыхтавалася зноў сядзець у крэсле каля мамчынай пасьцелі, цьвёрда вырашыўшы на гэты раз не заснуць, Пакроўскі ў гадзін адзінаццаць пастукаўся ў наш пакой. Я адчыніла. «Вам сумна сядзець аднэй», — сказаў ён мне; — «вось вам кніжка; вазьмеце; усё ня так сумна будзе». Я ўзяла; я ня памятаю, якая гэта была кніжка; наўдачу ці я тады ў яе зазірнула, хоч усю ноч ня спала. Нязвыклае нутраное хваляваньне не давала мне спаць; я не магла заставацца на адным месцы; некалькі разоў уставала з крэслаў і пачынала хадзіць, хадзіць па пакоі. Якаясьці ўнутраная асалода разьлівалася па ўсёй маёй істоце. Я так была рада ўвазе Пакроўскага. Я ганарылася, што ён непакоіцца і дбае пра мяне. Пакроўскі не заходзіў больш і вала, што ён ня прыдзе, і гадала пра наступны вечар.

У наступны вечар, калі ў доме ўжо ўсе паклаліся, Пакроўскі адчыніў свае дзьверы і пачаў са мной гутарыць, стоячы каля парога свайго пакоя. Я ня памятаю ніводнага слова з таго, што мы сказалі тады