Старонка:Бедныя людзі.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чыньнікі адмовілі татку пасаду. У таткі былі сякія-такія грошы ў зваротах на руках прыватных асоб, у Пецярбурзе. Спадзяючыся паправіць сваё становізнайшоў патрэбным быць тут асабіста. Усё гэта я даведалася пасьля ад мамкі. Мы тут пасяліліся на Пецярбурскай старане і пражылі на адным месцы да самай сьмерці таткі.

Як цяжка было мне прызвычаіцца да новага жыцьця! Мы прыехалі ў Пецярбург увосень. Калі мы пакідалі вёску, дзень быў такі сьветлы, цёплы, яскравы; работа на полі канчалася; на гумнах ужо тоўпіліся вялізарныя торпы хлеба і крыклівыя чароды птушак: было так прамяніста і весела, а тут, калі мы прыехалі ў горад, дождж, гнілая восеньская абліваха, непагода, сьлякаць, і натоўп новых, незнаёмых асоб, негасьцінных, нездаволеных, сярдзітых! Сяк-так мы ўладзіліся. Памятаю, усе так непакоіліся ў нас, усё турбаваліся, набывалі новую гаспадарку. Таткі ўсё ня было дома, у мамкі ня было вольнай хвілінкі — на мяне забыліся зусім. Сумна мне было ўставаць раніцай, пасьля першай ночы, на нашым навасельлі. Вокны нашы ўпіраліся ў якісьці жоўты плот. На вуліцы заўсёды была гразь. Людзі праходзілі зрэдзь, і ўсе яны моцна захутваліся, усім было гэтак зябка.

А дома ў нас праз усе дні было страшэнна нудна і сумна. Радні і блізкіх знаёмых у нае амаль ня было. З Ганнай Тодараўнай татка быў пасварыўшыся. (Ён быў з ёй у якімсьці, даўгу). Хадзілі да нас даволі часта людзі па справах. Звычайна спрачаліся, шумелі, крычалі. Пасьля кожнага наведаньня татка ра-