Старонка:Бедныя людзі.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быць, матачка? Але, анёлачак вы мой! Вы зірнеце-ж на сябе, ці падобны вы на паню?.. Ды як-жа можа быць такое, Барбарачка! Да каго-ж я лісты буду пісаць, матачка? Так! вось вы вазьмеце і памысьліце, матачка, — значыцца, да каго-ж ён лісты будзе пісаць? каго-ж я матачкай называць буду: імем, любым такім каго называць буду? Дзе мне вас знайсьці пасьля, анёлачак мой? Я памру, Барбарачка, абавязкова памру; не перанясе маё сэрца такога няшчасьця! Я вас як сьвет божы кахаў, як дачку родную кахаў, я ўсё ў вас кахаў, матачка, родная мая! І сам дзеля вас толькі і жыў адных! Я і працаваў, і паперы пісаў, і хадзіў, і гуляў, і нагляданьні мае папер перадаваў у выглядзе сяброўскіх лістоў, усё таму, што ны, матачка, тут, насупраць, паблізу жылі. Вы, можа быць, гэтага і ня ведалі, а гэта ўсё было якраз так! Ага, паслухайце, матачка, вы абмяркуйце, галубок мой любенькі, як-жа гэта можа быць, каб вы ад нас паехалі? Родная мая, вам-жа ехаць нельга, немагчыма; проста аніякай магчымасьці няма! Вось-жа дождж ідзе, а вы слабенькія, вы празябнеце. Ваша карэта прамокне; яна абавязкова прамокне; яна, толькі як вы за заставу выедзеце, зломіцца, знарок зломіцца. Тут-жа ў Пецярбурзе вельмі кепска карэты робяць! Я і карэтнікаў усіх гэтых ведаю; яны толькі каб фасончык, цацачку там якую-небудзь зладзіць; а нямоцна! Прысягну, што нямоцна робяць! Я, матачка, на кален перад панам Быкавым кінуся; я яму давяду, усё давяду! І вы, матачка, давядзеце; толкам давядзеце яму! Скажэце, што вы застаецеся і што вы ня можаце