Старонка:Бедныя людзі.pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ехаць!.. Ах, навошта гэта ён у Маскве на купчысе не жаніўся? Ужо няхай-бы ён там на ёй жаніўся! Яму купчыха лепш; яна яму куды лепш-бы ішла; ужо гэта я ведаю чаму! А я-бы вас тут у сабе трымаў. Ды што ён вам, матачка, Быкаў? Чым ён вам раптам любым зрабіўся? Вы, можа таму, што ён вам фальбалу ўсё купляе, вы, можа быць, таму! Ды што-ж Фальбала? навошта фальбала? Яна-ж, матачка, глупства! Тут рэч ідзе пра жыцьцё чалавечае, а яна, матачка, анучка фальбала; яна, матачка, фальбала-ж, анучка. Ды я вось вам сам, вось толькі што пенсію атрымаю, фальбалы накуплю; я вам яе накуплю, матачка; у мяне там вось і магазынчык знаёмы ёсьць; вось толькі пэнсіі дайце дачакацца мне, анёлачак мой, Барбарачка! Ах, божухна, божухна! Дык вы гэта абавязкова ў стэп з панам Быкавым адзяжджаеце, назаўсёды ад'яжджаеце! Ах, матачка!.. Не, вы мне яшчэ напішэце, яшчэ мне лісток напішэце аб усім, і калі паедзеце, дык і адтуль ліст напішэце, а то-ж, анёлак нябесны мой, гэта будзе апошні ліст; а ня можа-ж ніяк гэта быць, каб ліст гэты быў апошнім. Вось як-жа, гэтак раптам, якраз абавязкова апошні! Ды не, буду-ж я пісаць, ды і вы пішеце-ж... А то ў мяне і больш складна цяпер формуецца... Ах, родная мая, як складна! Вось я цяпер і ня ведаю, што гэта я пішу, ніяк ня ведаю, нічога ня ведаю, і не перачытваю, і складу не папраўляю, а пішу толькі-б пісаць, толькі-б вам напісаць пабольш... Галубок мой, родная мая, матачка вы мая!