Старонка:Бедныя людзі.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

котна і зябка. Туга яго высьсе, сум яго папалам разарве. Вы там памрыце, вас там у сырую зямельку паложаць; пра вас і паплакаць ня будзе каму там. Пан Быкаў будзе ўсё зайцоў труціць... Ах, матачка, матачка! на што-ж гэта вы адважыліся, як-жа вы на гэтакі спосаб адважыцца маглі! Што вы зрабілі, што вы зрабілі, што вы над сабой зрабілі! Вас-жа там у труну паложань; яны замораць вас там, анёлачак. Вы-ж, матачка, як пярынка, слабенькія! І я-ж дзе быў? Чаго я тут, дурань, страляў варон! Бачу, дзіця блюзьніць, у дзіцяці проста галоўка баліць! Чаму-ж тут па просту-б-дык, не, дурань-дурнем, і ня думаю нічога, і ня бачу нічога, быццам-бы і добра, быццам і справа не мая: і яшчэ за фальбалай бегаў!.. Не, не, я, Барбарачка, устану; і да заўтрашняга дня, можа быць, ачуняю, дык вось я і ўстану!.. Я, матачка, пад колы кінуся, а вас ня пушчу ад'яжджаць! Ды не, што-ж гэта на самай справе такое? Па якому праву ўсё гэта робіцца? Я з вамі паеду; я за карэтай вашай пабяту, калі мяне ня возьмеце, і буду бегчы, з усіх сіл, пакуль дух з мяне ня выйдзе. Ды ці ведаеце вы толькі, што там такое, куды вы едзеце, матачка? Вы, можа быць, гэтага ня ведаеце, дык мяне прабачце! Там стэп, родная мая, там стэп, голы стэп; вось як мая далонь голая! Там ходзіць баба бясчулая, ды мужык цёмны, п'яніца ходзіць, там цяпер лісты з дрэў асыпаліся, там дажджы, там сьцюдзёна, а вы туды едзеце! Ну, пану Быкаву там ёсьць занятак; ён там будзе з зайцамі; а вы што? вы паняй хочаце