Старонка:Бедныя людзі.pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пер! Успамінайце пра бедную вашу Барабарачку, якая вас гэтак моцна кахала. Усе вашы лісты засталіся ў камодзе ў Тадоры, у верхняй скрынцы. Вы пішаце, што вы хворыя, а пан Быкаў мяне сёньня нікуды ня пускае. Буду я вам пісаць, сябра мой, я абяцаюся; але-ж адзін бог ведае, што можа здарыцца. так, разьвітаемся цяпер назаўсёды, сябра мой, галубок, мой, назаўсёды!.. Ах, як-бы я цяпер абняла вас! Бывайце, мой сябра, бывайце, бывайце. Жывеце шчасьліва; бывайце здаровы. Мая малітва будзе вечна пра вас. О! як мне сумна, як сьціскае ўсю маю душу. Пан Быкаў кліча мане. Ваша навекі каханая

Б.

P. S. Мая душа перапоўнена, перапоўнена цяпер сьлязамі... Сьлёзы сьціскаюць мяне, рвуць мяне! Бывайце. Божа! як сумна!

Памятайце вашу бедную Барбарачку!
_________________

Матачка, Барбарачка, галубок мой, даражэнькая мая! Вас вязуць, вы едзеце! Так, цяпер лепш-бы сэрца яны з грудзей маіх вырвалі, чым вас у мяне! Як-жа вы гэтак! — Вось вы плачаце і вы едзеце?! Вось я ад вас ліст цяпер атрымаў, увесь сьлязамі закапаны. Значыцца, вам ня хочацца ехаць; значыцца, вас сілком адвозяць, значыцца, вам шкада мяне, значыцца, вы мяне кахаеце! Ды як-жа, з кім-жа вы цяпер будзеце? Там ваш аму серцайку будзе сумна, мар-