Старонка:Бедныя людзі.pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваш ложачак стаіць... Галубок вы мой!!! Ну, бывайце, бывайце, на міласьць бога. Адказвайце мне што-небудзь на гэты ліст як найхутчэй.

Макар Дзевушкін.

Верасьня 30.

Даражэнькі сябра мой,
Макар Аляксеевіч!

Усё збылося! Выпаў мне лёс; ня ведаю, які, але я на волю бога здалася. Заўтра мы едзем. Разьвітваюся з вамі апошні раз, даражэнькі мой, сябра мой, дабрадзей мой, родны мой! Ня сумуйце аба мне, жывеце шчасьліва, памятайце пра мяне і спадзе на вас бласлаўленьне боскае! Буду я ўспамінаць вас часта ў думках маіх, у малітвах маіх — вось і скончылася гэта пара! Я мала радаснага забяру з сабой у новае жыцьцё з успамінаў мінулага; тым найдаражэйшымі будуць успаміны пра вас, тым даражэйшымі будзеце вы майму сэрцу. Вы адзіны сябра мой; вы толькі адны тут кахалі мяне! Я-ж усё бачыла, я-ж ведала, як вы кахалі мяне! Усьмешкай адной маёй вы шчасьлівыя былі, адным радком ліста майго. Вам трэба будзе цяпер адвыкнуць ад мяне! Як вы адны тут застанецеся! На каго вы тут застанецеся, добры, даражэнькі, адзіны сябра мой! Пакідаю вам кніжку, ставочкі, пачаты ліст; калі будзеце пазіраць на гэтыя пачатыя радкі, дык думкамі чытайце далей усё, што хацелася-б вам пачуць або прачытаць пра мяне, усё, што я ні напісала-б вам; а чаго-б я ні напісала-б ця-