Старонка:Бедныя людзі.pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ды не магу, баліць паясьніца. Дык вось я ўсё адносна лістоў: ну хто-ж цяпер іх перадаваць вам будзе, матачка? Так! Вы Тадоры аддзякавалі, родная мая! Гэта добрую справу вы зрабілі, сябра мой; гэта вы вельмі добра зрабілі. Добрую справу! А за кожную добрую справу вас бог бласлаўляць будзе. — Добрыя справы не застаюцца без ўзнагароды, і дабрачыннасьць заўсёды будзе ўшанавана вянком справядлівасьці боскай, ці рана, ці позна. Матачка! Я вам-бы шмат хацеў напісаць; так, кожную гадзіну, кожную хвіліну ўсё пісаў-бы, усё пісаў-бы! У мяне яшчэ ваша кніжка засталася адна. Аповесьці Белкіна, дык вы яе, ведаеце, матачка, не бярэце яе ў мяне, падарэце яе мне, мой галубок. Гэта не таму, што ўжо мне так яе чытаць хочацца. Але самі вы ведаеце, матачка, надыходзіць зіма; вечары будуць доўгія; сумна будзе, Дык вось-бы і пачытаць. Я, матачка, пераеду з маёй кватэры на вашу старую, і буду наймаць у Тадоры. Я з гэтай сумленнай жанчынай цяпер ні за вошта не разлучуся; да таго-ж, яна такая працавітая. Я вашу кватэру апусьцелую ўчора падрабязна аглядваў. Там, Як былі вашы ставочкі, а на іх шыцьцё, так яны і засталіся незачепленыя: у кутку стаяць. Я ваша шыцьцё разглядаў. Засталіся яшчэ тут шматочкі розныя. На адзін ліст мой вы нітачкі пачалі былі наматываць. У століку знайшоў паперкі лісточак, а на паперцы напісана — «Шаноўны васпан, Макар Аляксеевіч. Сьпяшаюся» — і толькі. Відаць вас хто небудзь перарваў на самым цікавым месцы. У куце за шырмачкамі