Старонка:Бедныя людзі.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вацца. Вершы лухта! За вершыкі і ў школах цяпер дзяцей лупцуюць... вось яно што, родная мая.

Што гэта вы пішаце мне, Барбара Аляксееўна, пра выгоду, пра супакой і пра розныя розьніцы? Матачка мая, я нягідлівы і нязыскоўны; ніколі ляпей ад цяперашняга ня жыў; ды чаго-ж на старасьці гадоў вычвараць? Я сыты, адзеты, абуты; ды і куды нам вымудры мудраваць! — Ня графскага роду! — Айцец мой быў не з дваран, і з усёй сваёй сям'ёй меў менш прыбытку, як я. Я не пястун! Але, калі на праўду пайшло; то на маёй старой кватэры ўсё было куды лепшае; раскашней было, матачка. Вядома, і цяперашняя мая кватэра добрая, нават у некаторым дачыненьні больш вясёлыя і, калі хочаце, больш рознастайная; я супроць гэтага нічога не кажу, ды ўсё-ж старой шкада. Мы, старыя, г. зн. пажылыя людзі, да старых рэчаў, як да роднага чаго, прывыкаем. Кватэрка-ж была, ці ведаеце, маленькая такая; сьцены былі... ну, ды што казаць! — сьцены былі, як і ўсе сьцены, ня ў іх справа, а вось успаміны пра ўсё маё ранейшае на мяне тугу наганяюць... Дзіўная справа — цяжка, а ўспаміны быццам-бы прыемныя. Нават што і кепска было, на што часамі і гневаўся, і то ва ўспамінах неяк ачышчаецца ад кепскага і паўстае ў маім уяўленьні ў вабным выглядзе. Ціха жылі мы, Барбарачка; я ды гаспадыня мая, бабулька, нябожчыца. Вось і бабульку маю з маркотным адчуваньнем успамінаю цяпер! Добрая была яна жанчына і танна брала за кватэру. Яна, бывала, усё рабіла з розных шматкоў коўдры на аршыновых пруткох; толькі гэ-