Старонка:Бедныя людзі.pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

можа быць, і я таксама буду паважаць яго. Чаго-ж чакаць больш ад нашага шлюбу?

Паведамляю вас пра ўсё, Макар Аляксеевіч. Я ўпэўнена, вы зразумееце ўвесь сум мой. Не адгаворвайце мяне ад майго намеру. Патугі вашы будуць дарэмныя. Узважце ў сваім уласным сэрцы ўсё, што прымусіла мяне так зрабіць. Я вельмі непакоілася спачатку, але цяпер я паспакайнела. Што наперадзе — я ня ведаю. Што будзе — тое будзе; як бог пашле!..

Прышоў Быкаў; я пакідаю ліст недакончаным. Шмат яшчэ хацелася сказаць вам. Быкаў ужо тут!

Б. Д.

Верасьня 23.

Матачка Барбара Аляксееўна!

Я, матачка, сьпяшаюся вам з адказам; я, матачка, сьпяшаюся вам абвясьціць, што я ўзбаламучан. Усё гэта неяк ня тое... Учора мы пахавалі Гаршкова. Але, гэта так, Барбарачка, гэта так; Быкаў зрабіў шляхэтна; толькі вось ці бачыце, родная мая, дык вы і згаджаецеся. Вядома, ва ўсім воля божая, гэта так. Гэта абавязкова павінна быць так; г. зн. тут воля божая абавязкова павінна быць, і помысел творцы нябеснага, вядома, і благ, і неіспавядзім, і лёс таксама, і яны тое-ж самае. — Тадора таксама ў вас удзел прымае. Вядома, вы шчасьлівыя цяпер будзеце, матачка, у дастатках будзеце, мая галубка, ясачка мая, лю бачка вы мая, анёлачак мой, толькі вось ці бачыце,