Старонка:Бедныя людзі.pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цяпер страх ак многа клопату, што ён цэлы дзень па справах прашвэндаўся, і што цяпер паміж спраБай забег да мяне. Тут ён вышаў. Я доўга думала, я шмат перадумала, я мучылася, думаючы, сябра мой; нарэшце я вырашыла. Сябра мой, я выйду за яго, я павінна згадзіцца на яго прапанову. Калі хто можа пазбавіць мяне ад майго сораму, вярнуць мне ганаровае імя, адвярнуць ад мяне беднасьць, недастаткі і няшчасьце ў будучым, дык гэта адзін ён. Чаго-ж мне чакаць ад будучага, чаго-ж яшчэ чакаць ад лёсу? Тадора кажа, што свайго шчасьця губляць ня трэба; кажа, — што-ж у такім выпадку і завецца шчасьцем? Я, у кожным разе, не знаходжу іншага шляху сабе, даражэнькі сябра мой. Што мне рабіць? Работаю я і так усё здароўе сапсавала; працаваць заўсёды я не магу. У людзі ісьці? — Я з нуды ссохну; да таго-ж я нікому не дагаджу, я хворая ад прыроды, і таму заўсёды буду цяжарам на чужых руках. Вядома, я і цяпер ня ў рай іду, але што-ж мне рабіць, сябра мой, што-ж мне рабіць? З чаго выбіраць мне?

Я не прасіла ў вас парады, я хацела абдумаць адна. Вырашэньне, якое вы прачыталі зараз, нязьменнае, і я зараз-жа абвяшчаю яго Быкаву, які і бяз гэтага таропіць мяне канчатковым вырашэньнем. Ён сказаў, што ў яго справы не чакаюць, што яму трэба ехаць, і што не адкладаць-жа-з-за глупства. Ведае бог, ці буду я шчасьлівая; у яго сьвятой неіспавядзімай уладзе лёсу майго, але я вырашыла. Кажуць, што Быкаў чалавек добры; ён будзе паважаць мяне;