Старонка:Бедныя людзі.pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Барбарачка, як-жа гэта так хутка?.. Так, справы... у пана Быкава ёсьць справы, — вядома, у каго няма справы. І у яго яны таксама могуць здарыцца... Бачыў я яго, як ён ад вас выходзіў. Відны, відны мужчына; нават ужо і надта відны мужчына. Толькі ўсё гэта неяк ня так. Справа якраз ня ў гэтым, што ён відны мужчына, ды і я цяпер неяк сам ня свой. Толькі вось як-жа мы будзем цяпер лісты адзін аднаму пісаць? Я-ж, я-ж як-жа адзін застануся. Я, анёлачак мой, усё ўзважваю, усё ўзважваю, як вы пісалі мне там, у сэрцы маім усё гэта ўзважваю, прычыны гэтыя. Я ўжо дваццаты аркуш канчаў перапісваць, а між тым гэтыя прыгоды нахлынулі! Матачка, ну вось вы едзеце, дык і купіць вам сёе-тое трэба; чаравічкі розныя, сукеначку; а вось у мяне дарэчы і магазын ёсьць на Гараховай; памятаеце, як я вам яшчэ яго ўсё апісваў. — Ды не-ж! Як-жа вы, матачка, што вы! вам-жа нельга цяпер ехаць, зусім немагчыма, ніяк немагчыма. Вам-жа трэба пакупкі вялікія рабіць, ды і фаятон заводзіць. Да таго-ж і надворе е цяпер кепскае; вы зірнеце, дождж як з вядра льле, і такі мокры дождж, ды яшчэ... яшчэ тое, што вам холадна будзе, мой анёлачак; сэрцайку вашаму будзе холадна! Ну вось вы баіцеся чужога чалавека, а едзеце. А я на каго-ж тут адзін застануся? Ага! Вось Тадора кажа, што вас шчасьце чакае вялікае... Так яна кабета буяная і мяне загубіць хоча. Ці пойдзеце вы на ўсяночную сёньня, матачка? Я пайшоў-бы вас паглядзець. Яно праўда, матачка, праўдзівая праўда, што вы дзяўчына вучоная, дабрадзейная і чулая, толькі