Старонка:Бедныя людзі.pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўзяцца; патрабуюць як найхутчэй. Штосьці ўсё пра такое пісана, што як быццам і не разумееш... Па сорак капеек ад аркуша ўмовіліся. Я да таго ўсё гэта пішу вам, родная мая, што будуць цяпер пабочныя грошы. — Ну, а цяпер бывайце, матачка. Я ўжо проста і за работу.

Ваш адданы сябра

Макар Дзевушкін.

Верасьня 23.

Дарагі сябра мой
Макар Аляксеевіч!

Я вам ужо трэці дзень, мой сябра, нічога ня пісала. А ў мяне было шмат-шмат клопату, шмат непакою.

Трэцяга дня быў у мяне Быкаў. Была я адна, Тадора кудысьці хадзіла. Я адчыніла яму і так напалохалася, калі яго пабачыла, што не магла зварухнунца з месца. Я адчувала, што я зьбялела. Ён увайшоў, па свайму звычаю, з гучным сьмехам, узяў крэсла і сеў. Я доўга не магла апамятавацца. Нарэшце, села у кут за работу. Ён хутка перастаў сьмяцца. Здаецца, мой выгляд зьдзівіў яго. Я так пахудзела ў апошнія часы; шчокі і вочы мае ўваліліся, я была блядая, як хустка... Сапраўды, мяне цяжка пазнаць таму, хто ведаў мяне год таму назад. Ён доўга і ўважліва пазіраў на мяне: нарэшце, зноў павесялеў. Сказаў штосьці такое; я ня памятаю, што адказала яму, і ён зноў засьмяяўся. Ён сядзеў у мяне цэлую гадзіну;