Старонка:Бедныя людзі.pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

думала. Кажа толькі, што яна і забылася пра мужа. Толькі раптам яна прачнулася ад якогасьці палахлівага адчуваньня, і магільная цішыня ў пакоі зьдзівіла яе перш за ўсё. Яна зірнула на ложак, і бачыць, што муж ляжыць усё так, як і ляжаў. Яна падыйшла да яго, адхінула коўдру, глядзіць — а ўжо ён зусім халодненькі — памёр. Матачка, памёр Гаршкоў, раптоўна памёр, быццам яго громам забіла! А ад чаго памёр — бог яго ведае. Мяне гэта так зьбіла, Барбарачка, што я да гэтага часу апамятацца не нагу. Ня верыцца штосьці, каб так проста мог памерці чалавек. Гэтакі небарака, гаротнік гэты Гаршкоў! Ах, лёс, лёс які! Жонка ў сьлязах! Такая напалоханая. Дзяўчынка кудысьці ў кут забілася. У іх там сумятня такая ідзе; сьледзтва медыцынскае будуць рабіць... Ужо не магу вам напэўна сказаць. Толькі шкада, ах, як шкада! Сумна падумаць, што гэтак на самай справе ні дня, ні гадзіны ня ведаеш... Загінеш гэтак ні за што...

Ваш Макар Дзевушкін.

Верасьня 19.

Шаноўная Васпані

Барбара Аляксееўва!

Сьпяшаюся вас паведаміць, сябра мой, што Ратазаеў знайшоў мне работу ў аднаго сачыніцеля. — Прыяжджаў якісьці да яго, прывёз яму такі тоўсты рукапіс — дзякаваць богу, шмат работы. Толькі ўжо так нячытэльна пісана, што ня ведаю, як і за справу